1 / 18

Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII стст.

Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII стст. План. Усталяванне фальваркава-паншчыннай сістэмы ў сельскай гаспадарцы. 2. Рост гарадоў і гарадскога насельніцтва.

Download Presentation

Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў XVI – XVIII стст.

An Image/Link below is provided (as is) to download presentation Download Policy: Content on the Website is provided to you AS IS for your information and personal use and may not be sold / licensed / shared on other websites without getting consent from its author. Content is provided to you AS IS for your information and personal use only. Download presentation by click this link. While downloading, if for some reason you are not able to download a presentation, the publisher may have deleted the file from their server. During download, if you can't get a presentation, the file might be deleted by the publisher.

E N D

Presentation Transcript


  1. Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ўXVI – XVIII стст.

  2. План • Усталяванне фальваркава-паншчыннай сістэмы ў сельскай • гаспадарцы 2. Рост гарадоў і гарадскога насельніцтва 3. Узнікненне мануфактурнай вытворчасці

  3. Шляхецкі двор • Усталяванне фальваркава-паншчыннай сістэмы ў сельскай гаспадарцы Эканоміка ВКЛ у XVI-XVIII стст. мела аграрны характар. У XVI ст. побач з феадальнай гаспадаркай, якая насіла натуральны характар (у гаспадарцы ўжывалася ўсё, што выраблялася, прадукцыя не прызначалася для гандлю), усталёўваецца фальварковая гаспадарка. Фальварак – двор і гаспадарка землеўласніка, вытворчасць якой скіравана на продаж і мае таварны характар.

  4. Сялянская сям’я на ворыве сяр.XVI- сяр.XIX стст. XIV-XV стст. Натуральная гаспадарка Фальварковая гаспадарка Ва ўмовах павялічэння ў Заходняй Еўропе попыту на збожжа і цэн на хлеб станавіўся прыбытковым гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй. Феадалы пашыраюць плошчу панскай ворнай зямлі і патрабуюць ад залежных сялян за карыстанне зямельным надзелам адпрацаваць на ёй паншчыну. Такім чынам у ВКЛ паступова складвалася фальваркова-паншчынная сістэма. Пашырэнне пасяўных плошчаў Ганадаль збожжам

  5. Магнат з сям’ёй Селянін Магнаты і шляхта заканадаўча аформілі сваё права на валоданне зямлёй. Сяляне вымушаны былі звяртацца да шляхціца, каб той выдзяліў ім зямельны надзел. За карыстанне надзелам селяін выконваў пэўныя павіннасці. • Галоўнымі з іх, як і раней, з’яўляліся: • паншчына – адпрацоўка пэўнай колькасці дзён на тыдзень на зямлі феадала (у XVI ст. яна павялічылася з 1 да 2, а ў XVII ст. складала 3-4 дні на тыдзень), • чынш – грашовы падатак (у тых месцах, дзе апрацоўка панскай зямлі была немэтазгоднай). • Усяго існавала каля 120-140 павіннасцей.

  6. Жыгімонт Аўгуст Каб упарадкаваць сялянскае землекарыстанне і павіннасці сялян, была ўведзена адзіная стандартная мера зямельнай плошчы – валока (21,36 га), з якой ад сялян патрабавалі аднолькавыя падаткі і павіннасці. У 1557 г. вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам II Аўгустам быў падпісаны дакумент пад назвай “Устава на валокі”, які прадугледжваў правядзенне аграрнай рэформы – шэрагу мерапрыемстваў у галіне сельскай гаспадаркі. Сялянскія гаспадаркі атрымалі ў сярэднім паўвалокі на сям’ю. Лепшыя землі адышлі пад панскія фальваркі.

  7. Увядзенне валокі азначала далейшае запрыгоньванне сялян. Памеры павіннасцей землеўласнік вызначаў асабіста, і яны пастаянна раслі. Працэс запрыгоньвання знайшоў сваё ўвасабленне ў Статутах ВКЛ. Працэс запрыгоньвання сялян у XVI ст. “Устава на валокі” 1557 г. Статут 1529 г. Статут 1566 г. Статут 1588 г. Замацаван-не 10-гадовага тэрміну вышуку беглых сялян Устанаўлен-не 20-гадовага тэрміну вышуку беглых сялян Дазвол вяртання беглых сялян на працягу 10 гадоў Замацаван-не сялян за валокамі

  8. Геранім Фларыян Радзівіл Зброя сялян Шмат зямельных уладанняў дзяржавы, царквы, магнатаў здаваліся ў арэнду (выкарыстанне за пэўную плату на пэўны тэрмін) арандатарам – часовым гаспадарам, якія імкнуліся “выбіць” як мага больш грошай з падуладных сялян. Адсюль – барацьба сялян супраць арандатараў. Прыкладам такой барацьбы стала Крычаўскае паўстанне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы ў 1740-1744 гг. Цікава, што паўстанцы выступалі не супраць уладальніка зямель Радзівіла, які выглядаў у вачах сялян панам-дабрадзеем, а супраць арандатара. Геранім Радзівіл, адзін з буйнейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, жорстка падавіў паўстанне.

  9. 2. Рост гарадоў і гарадскога насельніцтва Герб Віцебска Ратуша ў Віцебску Рост абмену прадуктамі паміж горадам і вёскай, пашырэнне таварна-грашовых адносін прывялі ў XVI ст. да колькаснага росту гарадоў і гарадскога насельніцтва ў ВКЛ. У большасці гарадоў пражывала ад 1,5 да 3 тыс. жыхароў. Значнымі цэнтрамі з насельніцтвам больш за 10 тыс. чалавек былі Берасце, Магілёў, Пінск, Віцебск. Практычна ўсе гарады ў XVI –першай палове XVII ст. атрымалі магдэбургскае права (права на самакіраванне).

  10. Рада Лава Бурмістр Радцы Войт Лаўнікі Адасобленыя часткі горада, якія знаходзіліся пад уладай магната або царкоўнай установы, называліся юрыдыкамі. На іх не распаўсюджаваля улада органа гарадскога самакіравання – магістрата. Магістрат Маёмасныя і цывільныя справы Судовыя і крымінальныя справы Кіруючыя пасады ў магістраце (кіраўнік – войт) захопліваліся прадстаўнікамі багатых гарадскіх вярхоў, якія перакладалі асноўныя падаткі на плечы простых гараджан.

  11. Герб муляраў і ганчароў Герб кавалёў і слесараў Магдэбургскім правам таксама карысталіся некаторыя мястэчкі – населеныя пункты пераходнага ад вёскі да горада тыпу. Іх колькасць пастаянна павялічвалася. У XVI ст. у беларускіх гарадах, дзе 25-50% насельніцтва займалася рамяством, узніклі цэхі – арганізацыі майстроў па разнастайных спецыяльнасцях. Рамеснік, які не уваходзіў у такую арганізацыю, не мог прадаваць сваю прадукцыю на мясцовым рынку. Каб дасягнуць высокага звання майстра, трэба было спачатку стаць яго вучнем, потым падмайстрам, здаць экзамен на званне майстра – вырабіць шэдэўр (арыгінальную рэч, якую называлі “штукай”).

  12. Ратуша і гандлёвыя рады. Нясвіж Ратуша і гандлёвыя рады. Шклоў Замацаванне фальваркаў садзейнічала развіццю гандлю. У малых гарадах і мястэчках звычайна з вясны да пачатку восені ў дні рэлігійных свят праходзілі кірмашы – адна-, двухдзённыя таргі. Буйныя гарады з’яўляліся гандлёвымі цэнтрамі. Купцы, якія займаліся замежным гандлем, называліся гасцямі, а буйныя гандлёвыя шляхі – гасцінцамі. Яны абсаджваліся з абодвух бакоў дрэвамі і звязвалі Заходнюю Еўропу і Усходні Свет.

  13. Агінскі канал У канцы XVIII ст. пачалося будаўніцтва канала, які злучаў басейны рэк Дняпро і Нёман, на сродкі магната Міхала Казіміра Агінскага. Ён атрымаў назву Агінскага канала і стаў поўнасцю суднаходным у пачатку XIX ст. Да нашых дзён частка канала на тэрыторыі Беларусі абмялела і страціла гаспадарчае значэнне. У канцы XVIII ст. быў распрацаваны праект будаўніцтва Бярэзінскага канала, які ў пачатку XIX ст. злучыў басейны рэк Заходняя Дзвіна і Дняпро.

  14. Мячэць. Навагрудак Сінагога. Быхаў Войны другой паловы XVII – XVIII ст. прывялі беларускія гарады да страшэннага разбурэння. Значна скарацілася іх насельніцтва. У канцы XVIII ст. яно было шматэтнічным (шматнацыянальным). Вялікую колькасць гарадскіх жыхароў складалі яўрэі, якія часта ратаваліся на верацярпімай беларускай зямлі. У гарадах таксама жылі прыхільнікі розных веравызнанняў. Яўрэі былі іудзеямі, татары – мусульманамі, просталюдзіны падтрымлівалі уніяцкую або праваслаўную царкву. Зразумела, што на гарадскіх вуліцах можна было пачуць розныя мовы.

  15. 3. Узнікненне мануфактурнай вытворчасці У XVIII ст. цэхавая арганізацыя вытворчасці пачынае саступаць месца мануфактурнай вытворчасці. Мануфактура – прадпрыемства, заснаванае на ручной працы і шырокім яе падзеле. Мануфактуры з’яўляліся пераходнай формай вытворчасці ад рамяства да фабрыкі. Рамесная майстэрня Мануфактура Фабрыка • ручная праца • ручная праца • наёмная праца • падзел працы • выкарыстанне • машын • наёмная праца • падзел працы Мануфактуры ўзнікалі найперш у малых гарадах і мястэчках, таму што ў буйных гарадах значную канкурэнцыю ім складалі цэхі.

  16. Урэцкае шкло Першыя мануфактуры з’явіліся ў 10-30-х гг. XVIII ст. Гэта Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры (сучасная Мінская вобл.) Урэцкая мануфактура стала першым прадпрыемствам па вырабе люстэрак ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Створаная на ўзор Дрэздэнскай каралеўскай люстэрні, яна набыла еўрапейскую вядомасць. Ва Урэччы і Налібоках выраблялі аконнае шкло, шкляны посуд, які аздаблялі гравіроўкай, граненнем і размалёўвалі золатам, срэбрам.

  17. Шаўковыя паясы Шпалера Карэліцкай мануфактуры Шырокую вядомасць набылі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў (персіярні), якія належалі Радзівілам. Ткацкая мануфактура ў Карэлічах (сучасная Гродзенская вобл.) славіліся сваімі вырабамі – шпалерамі (бязворсавымі дыванамі) з адлюстраваннем на іх гістарычных падзей, абрусамі, палатном для абіўкі сцен.

  18. Зрабіце тэст па тэме

More Related