80 likes | 706 Views
Вобразна-выяўленчая роля параўнанняў у паэме Канстанціна Вераніцына “Тарас на парнасе”.
E N D
Вобразна-выяўленчая роля параўнанняў у паэме Канстанціна Вераніцына “Тарас на парнасе” • Усяго ў творы каля 30 параўнанняў. Усе яны ў большай ці ў меншай ступені дапамагаюць ахарактарызаваць героя паэмы – героя новага часу, “працуюць на раскрыццё ідэйна-тэматычнага зместу”. Роздум над іх прызначэннем, далучэнне вучняў да трапнага мастацкага слова і сумесная праца з настаўнікам над вызначэннем іх ролі ў паэме спрыяюць развіццю камунікатыўных здольнасцяў, моўнай і літаратурнай адукацыі. • ІНДУКЦЫЯ (Знайсці ў тэксце месца, слова з якога пачынаецца фантасмагорыя)– ПРАБЛЕМНАЕ ПЫТАННЕ – СІТУАЦЫЯ НЕДАХОПУ ВЕДАЎ • Чаму Палясоўшчык Тарас сімпатычны нам, чытачам? Што здолеў зрабіць аўтар? Чаму мы верым прыгодам Тараса? Захапляемся ім, простым чалавекам? Ён жа не з багоў… (Здольны да гумару, можа пакпіць з сябе, спраўна нёс службу, працавіты, не прыніжаецца перад багамі, нават можа іх здзівіць сваімі здольнасцямі). - Пацвердзім свае назіранні тэкстам. Работа ў групах 1- Тарас працавіты, паважаны чалавек. 2 – Ён назіральны, здольны па-свойму ацаніць людзей вакол і абстаноўку. 3 – Мае пачуццё ўласнай годнасці і варты захаплення (не высмяяння!) • Вучні шукаюць (настаўнік таксама) патрэбныя месцы, пазначаючы ў сшытку старонку і страфу (с. 37, 3 страфа зверху). • Выступленні-справаздачы. У час якіх асобная група выконвае заданне:
паназіраць, пры дапамозе якіх сродкаў вобразнасці аўтар дае характарыстыку, падлічыць, чаго больш. • Зварот да класа. Як нам гэта лепш зрабіць? Каля дошкі. • Дык які вобразны сродак больш выкарыстоўвае аўтар? Якім ён так віртуозна валодае? • Не менш цікава раскрыць ролю гэтых параў- нанняў. Пранікнуць у творчую лабараторыю аўтара. Эпітэты - 9 Параўнанні - 10 Метафары - 5 Сімвалы - 2 Алегорыя - 3 Аналіз параўнанняў па плану 1.Чаму аўтар ужы- вае якраз такое параўнанне? 2. У якой сітуацыі ўжыта? 3.З якой мэтай? Які эфект дасягаецца?
Вучні выпісваюць параўнанні і выказваюцца. Настаўнік дае • ўзорнае, сваё тлумачэнне-бачанне тады, калі вучням не хапае • ведаў. У гэтай сітуацыі вучні ўзбагачаюцца метадам тлумачэння. ПАРАЎНАННІ І ІХ ТЛУМАЧЭННЕ • Хоць не труслівы я дзяціна, але затросся, як асіна, • 2. Зубом, як цюцька, лепячу. • 3. Бо быў гразі я, як свіння…___________________________ • Першыя два параўнанні ў рэальным часавым плане. Але і ў фантастычным мы бачым Тараса дасціпным, зухаватым, вельмі праўдзівым. Яму ўласцівыя ўсе слабасці і недахопы. Вераніцын ужывае даступныя, зразумелыя параўнанні з ацэначнай, экспрэсіўнай лексікай (цюцька, свіння). Тарас здольны пакпіць з сябе, выставіцца ў смешным выглядзе. Гэтым выклікае спагаду, сімпатыю. Праз колькі старонак чытач будзе з захапленнем сачыць за героем на Парнасе сярод багоў.
4. Чырвоны краскі, мак і рожы, - Ну, як сукенку хто паслаў! ___________________________ • Гэта параўнанне сустракаем у IV раздзеле. Тарас на шляху да Парнаса. Дарога параўноўваецца з квяцістай сукенкай. Аўтар тут паказвае непрыхаваную іронію над уяўленнямі псеўданароднікаў. Паэт высмейвае іх штучную мужыцкасць – кветкі ж на сукенцы штучныя, нежывыя. У прыхарошанай літаратуры славянафілаў – прыхільнікаў манархіі – адсутнічае жыццёвая праўда. Гэта бутафорскае апісанне сялянскага быту. Першыя 4 параўнанні аналізуюцца разам з настаўнікам. Далей – самастойна ў творчых групах (САЦЫЯКАНСТРУКЦЫЯ). Пасля – абмеркаванне (САЦЫЯЛІЗАЦЫЯ). Калі няма якасных прыкладаў, даю сваё (РАЗРЫЎ). Пішам мініяцюру (ТВОРЧАЯ ПРАЦА).
5. Пад тэй гарой народу многа, Як бы кірмаш які кіпіць. • Віруючы ў падножжа Парнаса натоўп (народу ў Р. скл.) нагадвае кірмаш. Сапраўды, з чым можна яшчэ параўнаць такую колькасць людзей, а шмат хто з літаратараў дамагаецца агульнанароднага прызнання, пішчом лезуць угору і, пэўна, як гандляры тавар, рэкламуюць свае выданні. 6. Гляджу сабе – аж гэта сівы, Кароткі, тоўсты, як кабан,... 7. Плюгавы, дужа некрасівы, Крычыць, як ашалелы, пан. • Яскравая, зразумела, адмоўная характарыстыка Фёдару Булгарыну – галоўнаму рэдактару рэакцыйнага выдання “Северная пчела”. Такія здзеклівыя параўнанні сведчаць аб зацятай дэмакратычнай пазіцыі аўтара, аб непрыняцці ім ідэй афіцыйнай літаратуры. 8. Ну, як каробачнік які! • Хто такі каробачнік? Вось так трапна можна прынізіць дзейнасць на літаратурнай ніве (Булгарына). Каробачнік гандлюе шырспажывам, дробяззю, для часовага карыстання. А значыць?..
9.І, як бы птушкі, праляцелі Чатыры добрых малайцы. • Як праляцелі-прайшлі на Парнас вядомыя пісьменнікі? Прастата і лёгкасць, імклівасць, узвышанасць над тымі, хто “гатоў адзін другога з’есць”, “морду ўперад суець”. Нельга затрымаць гэтых птушак у іх зорным палёце, у непераможным шэсці да славы. Сапраўднаму таленту наканавана жыць у вяках. А ці не сустракалі яшчэ раз гэтае параўнанне? Дзе?.. /У XV раздзеле, заключным. 10.І, як бы птушкі, паташчылі Яны мяне цераз Парнас. 11. Няслі на скрыдлах, быццам вецер. • У якіх сітуацыях уводзіцца адно і тое ж параўнанне? А можа гэта наўмысна? Параўнанне нібы вяртае нас да ранейшага. Птушкі – гучыць ласкава і пяшчотна, з павагай. Падхоплены зефірамі Тарас з пашанай быў дастаўлены дамоў. Што да нас хоча данесці аўтар? Тарас перарастае ў абагулены вобраз новага літаратурнага героя. Значыць, ён варты пашаны, заслугоўвае ўвагі і прызання. Такое заканчэнне сюжэтнай плыні лагічнае: пісьменнікі-дэмакраты дбалі пра з’яўленне такога героя. 12. Былі паны, было і зброду, Як часам і на свеце ў нас. • Дзе вы чулі падобную формулу? /У казках/. Аўтар даводзіць, што яго твор носіць казачны характар. А параўнанне вяртае да сучаснасці, рэальнага жыцця. А ці выпадкова пастаўлены “паны” і “зброд” у адзін рад?.. Можам меркаваць пра палітычныя погляды аўтара.
13. Як тараканы каля хлеба, Багі паселі ўкруг стала!.. • Хто з вас бачыў тараканаў-прусакоў? Што гаворыць нам такое параўнанне? Каго так трапна высмейвае і выкрывае Вераніцын? Гэта алегорыя накіраваная на панства – разбэшчанае, хцівае, пажаднае. Яны ж не за працай будзёнай сялянскай паказаны, хаця і знешне нагадваюць сялян. Багі-паны ў рандзе (карчме), і жыццё іх карчомнае, не ствараюць яны каштоўнасцей. 14. Як стаў прыстуківаць атопкам, Аж рот разінулі багі. • Якім у такой сітуацыі выглядае наш герой? Аўтар яшчэ раз пераконвае чытача ў здольнасці Тараса ўзвысіцца і заняць пачэснае месца на літаратурным алімпе. Моцныя, непарушныя сувязі ў нашага героя з фальклорнымі традыцыяміж. Тарасы яшчэ заявяць пра сябе ў творах Купалы і Коласа, Цёткі і Гарэцкага, Мележа і Быкава.