80 likes | 923 Views
Урок- творчасць « Сустрэчы» ( абагульняючы ўрок па т ворчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа). Мэта : а багульніць веды аб жыцці і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, выяўляючы ў іх агульнае, адметнае, непаўторнае; у дасканальваць уменні і навыкі асэнсавання біяграфічнага матэрыялу,
E N D
Урок- творчасць« Сустрэчы» ( абагульняючы ўрок па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа) • Мэта : • абагульніць веды аб жыцці і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, • выяўляючы ў іх агульнае, адметнае, непаўторнае; • удасканальваць уменні і навыкі асэнсавання біяграфічнага матэрыялу, • значэнне ролі пісьменнікаў, іх творчай спадчыны ў гісторыі • беларускай літаратуры; • развіваць славесную творчасць вучняў ( тэматычныя дыялогі, экскурсіі, • літаратуразнаўчыя абагульненні); • культываваць у сабе высокія грамадзянскія і патрыятычныя пачуцці
«Усё, што бачыў, што пачуў, у сэрца ўбіраў малое» ( К. Буйло )
« Мы сустрэліся з табой у Нясвіжы…» ( Н.Валочнік )
Паэзія Янкі Купалы – гэта квітнеючы,чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі. Якуб Колас Жыві, мілы Колас, Многа летаў, зімаў З ясным сонцам побач На зямлі радзімай Янка Купала
«Два каласы, дзве праўдзівыя песні поплеч, як сёстры, ідуць у свет » ( Р. Тармола ) 1) Зборнікі “Жалейка” і “Песні жальбы” – першыя напевы мужыцкай нядолі 2) Прадстаўнікі маладога пакалення беларусаў у творах Янкі Купалы і Якуба Коласа– шукальнікі праўды і справядлівасці, зямлі і волі 3) Крытыка Янкам Купалам і Якубам Коласам людзей, якія адарваліся ад народа, пагарджаюць ім 4) Творы ваеннай пары – “кліч да беларускага народа” 5) Гімн роднай зямлі і каханню
« Купала – неба, Колас - зямля» ( Р. Барадулін ) Мне мудрасці кніжнай не даў Бог пазнаці, Мой бацька не мог даць раскошаў такіх – Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці І дум беларускіх без школы і кніг. Ад самай красы маіх дзён невясёлых Настаўнікам быў беларускі абшар; Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах Навуку сваю мне прыносілі ў дар. ( Янка Купала. “ Мая навука”) • - Ну,- кажа раз Міхал, - як будзе? • Ужо вучаць дзеці ў школцы людзі; • Пара б і нашым за навуку… • Аддаць у школу іх – не ў руку: • Давай харчы, наймі кватэру… - • І бацька тут, як на паперу • Стаў вылічаць расходы, страту • І кончыў тым: лепш к сабе ў хату – • Не трэба й ўкланяцца Яўхіму – • Наняць дарэктара на зіму, • Ну хоць бы Яську Базылёва! • Дамо рублёў тры і – гатова! • ( Якуб Колас. “ Новая зямля”)
«Мы з вамі адолелі буры і хвалі… Купала і Колас, вы нас гадавалі!» ( П. Броўка ) • непаўторны талент • заснавальнік рэалістычнай прозы • лірычна-ўзнёслы, рамантычны паэт • яго паэзія востраканфліктная • палымяны публіцыст • майстар апавядання • натхнены пясняр роднай прыроды • ён заклаў асновы беларускага рамана • паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік • яго творчасць дае яскравае ўяўленне аб самых істотных • рысах беларускага характару – чалавечай годнасці, • духоўнасці, талерантнасці • парывісты, эмацыянальны, драматычны • па прыродзе свайго таленту • “…ён з народа выйшаў, жыў з народам і ў народзе • будзе вечна жыць” (Пімен Панчанка)
У будучыню з мудрымі наказамі песняроў Не шукай ты шчасця, долі На чужым далёкім полі ( Янка Купала ) Свая зямля – вось што аснова ( Якуб Колас ) Чалавек жыве дзеля дабра, для служэння праўдзе, каб ствараць нейкія вартасці жыцця і каб быць карысным для іншых ( Якуб Колас) Без кахання шчасця, долі Няма на зямлі ( Янка Купала ) Не цурайся роднай песні У шчасці і ў жалобе ( Янка Купала) Прырода – найцікавейшая кніга… ( Якуб Колас ) Вітай жа дарогі, і новыя долі, І вечнага руху святыя скрыжалі ( Якуб Колас )