90 likes | 186 Views
u0427u044bu0442u0430u0435u043c u043fu0430-u0431u0435u043bu0430u0440u0443u0441u043au0443
E N D
Ян Баршчэўскі “Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Буктрэйлер ДУА “Хімоўская сярэдняя школа Бабруйскага раёна” Баравая Ірына Сяргееўна
Беларусь мая родная,як жа я рвусяяшчэ раз пеша ўсю цябе змераць, увесь і чабор твой, і верас!.. А.Куляшоў Менавіта гэтыя радкі могуць быць ілюстрацыяй да зборніку фантастычных твораў з жыцця беларускай глыбінкі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага. Апавяданні гэтыя напісаны на аснове сюжэтаў казак і легенд «дзікага паўночнага краю Беларусі». Пісьменнік апаэтызаваў родныя мясціны, у тым ліку івозера Нешчарда, каля якога знаходзілася вёска Мурагі Расонскага павету, дзе прайшло яго дзяцінства.
І тады, і зараз Віцебская вобласць вядомая сваімі азёрамі, праз якія Беларусь клічуць блакітнавокай. Хочаце пераканацца—прачытайце Баршчэўскага! Павандруйце па Беларусі, як гэта неаднойчы рабіў аўтар “Шляхціца Завальні”! Прытым пешшу, не маючы сучасных сродкаў перамяшчэння. Сучасны чытач і вандроўнік, несумненна, у лепшым становішчы: так што айда на возера Нешчарда, паглядзім, ці насамрэч жывуць там апісаныя цуды. То бок, спраўдзім запавет Баршчэўскага і Куляшова “пеша ўсю цябе змераць”!
Але спачатку раю здзейсніць падарожжа так бы мовіць анлайн, прачытаўшы зборнік «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». І цяпер крыху раскажу пра фантастычны накірунак твора, каб містыка завалодала вашымі сэрцамі, асабліва напярэдадні Калядаў, калі толькі лянівы не варажыў і не спрабаваў заглянуць у будучае.
Здзяйсняючы подзвіг чалавечага духу, Завальня ў самыя непагодныя ночы даваў прытулак падарожным, што збіваліся з дарогі, ці то цалкам замеценай снегам, ці то напужаныя зграяй ваўкоў. І плату за гэта браў самую незвычайную: аповед падарожніка пра якое-небудзь цікавае, фантастычнае здарэнне.
Напрыклад, пан Скамароха хацеў павялічыць сваё багацце —атрымлівай, але стань мядзведзем! Пан Генрык неабачліва даверыўся злому чалавеку — загубіў жонку Амелію!
Ці Марка, які атрымаў гарбуза ад Алены і, узненавідзеўшы яе і ўсіх людзей, стаў ваўкалакам. Ці Сямён, які не верыў у свае ўласныя сілы, затое паверыў у залатую вужыную карону.
Зазнаўшы шмат гора, пакут і страху, толькі суддзя Дадэмуха ды яшчэ пані паручніца, а таксама жонка пана Н. і іх сем’і з дапамогай добрага чараўніка Тамаша выратаваліся ад зласлівага, ліслівага ката Варгіна. А астатнія?
Здаецца, Ян Баршчэўскі хоча нас папярэдзіць: будзьце пільнымі, бо і кот Варгін, і чарнакніжнік, і Вужыны Кароль, і Белая Сарока могуць з’яўляцца зноў і зноў, а дапамагчы не будзе каму, выбар і шлях у кожнага — свой. Вось і падумаем разам, апынуўшыся на беразе возера Нешчарда, ці такія ўжо гэтыя апавяданні фантастычныя?