Ураўнаважым на вагах шкляную пасудзіну, запоўненую паветрам . Адпампуем з дапамогай помпы - PowerPoint PPT Presentation

slide1 n.
Download
Skip this Video
Loading SlideShow in 5 Seconds..
Ураўнаважым на вагах шкляную пасудзіну, запоўненую паветрам . Адпампуем з дапамогай помпы PowerPoint Presentation
Download Presentation
Ураўнаважым на вагах шкляную пасудзіну, запоўненую паветрам . Адпампуем з дапамогай помпы

play fullscreen
1 / 10
Ураўнаважым на вагах шкляную пасудзіну, запоўненую паветрам . Адпампуем з дапамогай помпы
168 Views
Download Presentation
armani
Download Presentation

Ураўнаважым на вагах шкляную пасудзіну, запоўненую паветрам . Адпампуем з дапамогай помпы

- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - E N D - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
Presentation Transcript

  1. Тэма: “Газы і іх вага” Ураўнаважым на вагах шкляную пасудзіну, запоўненую паветрам . Адпампуем з дапамогай помпы паветра і ўзважым пасудзіну паўторна. Яна стала лягчэй. Дабаўляючы на шалю з пасудзінай гіры, можна даведацца, якая маса адпампаванага паветра і яго вага.

  2. Тэма: “Атмасферны ціск” Вядома, што атмасфера Зямлі— газавая абалонка (мал.), у якую ўваходзяць азот, кісларод, вуглякіслы газ, вадзяная пара і іншыя газы. Усякі газ, калі ён знаходзіцца ў пасудзіне, утварае ціск на сценкі пасудзіны, паколькі малекулы газа няспынна бамбардзіруюць гэтыя сценкі. А ці ўтварае ціск атмасфера Зямлі? Чым абумоўлены гэты ціск?

  3. Атмасфера ўтрымліваецца сілай цяжару, што дзейнічае з боку Зямлі. У выніку дзеяння гэтай сілы верхнія слаі атмасферы ціснуць на ніжнія. Таму ніжні слой з'яўляецца найбольш сціснутым. Ціск аднаго слоя атмасферы на другі паводле закона Паскаля перадаецца па ўсім напрамкам і дзейнічае на любое цела: на будынкі, на расліны, на людзей! Гэты ціск называюць атмасферным.

  4. Возьмем шклянку з вадой, накрыем яе лістом паперы, перавернем, прытрымліваючы рукой ліст, а затым прымем руку.Вада не выліваецца, ліст не адрываецца. Сіла атмасфернага ціску, прыкладзеная да ліста паперы, кампенсуе дзеянне вагІ налітай вады. Апусцім іголку шпрыца ў ваду і падымаем поршань уверх. Мы ўбачым, што вадкасць падымаецца ўслед за поршнем у напрамку, супрацьлеглым дзеянню сілы цяжару.

  5. У гэтым доследзе метровая шкляная трубка, што запаяна з аднаго боку (мал. а) запаўнялася ртуццю. Верхні канец трубкі закрываўся пальцам, трубка пераварочвалася і апускалася ў шырокую пасудзіну з ртуццю, пасля чаго палец прымаўся. Частка ртуці выцякала з трубкі ў пасудзіну. У трубцы заставаўся слуп ртуці вышынёй Н каля 76 см (760 мм) (мал. б). Дослед А. Тарычэлі (схема)

  6. На малюнку схематычна адлюстравана ўстройства ўсмоктвальнай помпы: 1 — цыліндрычная трубка: 2 — поршань; 3,4 — металічныя клапаны; 5 — шток і ручка. Як працуе помпа?

  7. ПАДУМАЙ І АДКАЖЫ: №1

  8. ПАДУМАЙ І АДКАЖЫ: №2

  9. ПАДУМАЙ І АДКАЖЫ: №3

  10. ПАДУМАЙ І АДКАЖЫ: №4 №5 №6