1 / 29

Лекцыя 5. Ацэнка вынікаў фізічнага эксперыменту

Лекцыя 5. Ацэнка вынікаў фізічнага эксперыменту. Змест: Ацэнка рэзультатаў Ацэнка хібнасцей Аб колькасці паўторных вымярэнняў. Паколькі пры любых фізічных вымярэннях нельга цалкам выключыць уплыў усіх крыніц хібнасцей, то мэта вымярэння заключаецца

Download Presentation

Лекцыя 5. Ацэнка вынікаў фізічнага эксперыменту

An Image/Link below is provided (as is) to download presentation Download Policy: Content on the Website is provided to you AS IS for your information and personal use and may not be sold / licensed / shared on other websites without getting consent from its author. Content is provided to you AS IS for your information and personal use only. Download presentation by click this link. While downloading, if for some reason you are not able to download a presentation, the publisher may have deleted the file from their server. During download, if you can't get a presentation, the file might be deleted by the publisher.

E N D

Presentation Transcript


  1. Лекцыя 5. Ацэнка вынікаў фізічнага эксперыменту Змест: Ацэнка рэзультатаў Ацэнка хібнасцей Аб колькасці паўторных вымярэнняў

  2. Паколькі пры любых фізічных вымярэннях нельга цалкам выключыць уплыў усіх крыніц хібнасцей, то мэта вымярэння заключаецца ў тым, каб па рэзультатах вымярэнняў атрымаць значэнне вымяраемай велічыні, блізкае да сапраўднага, і ацаніць дапускаемую пры гэтым хібнасць. Пры гэтым рашаюцца дзе асноўных задачы: 1. атрыманне шэрага прыблізных значэнняў вымяраемай велічыні ў выніку прамых шматразовых вымярэнняў і папярэдні ўлік хібнасцей;

  3. 2. знаходжанне значэння вымяраемай велічыні, блізкага да сапраўднага, і ацэнка хібнасцей. Пры гэтым трэба помніць, што матэматычная апрацоўка рэзультатаў ускосных і сумесных вымярэнняў больш складаная, чым апрацоўка прамых вымярэнняў. Гэта абумоўлена тым, што ў выпадку ўскосных і сумесных вымярэнняў розныя фізічныя велічыні звязаны паміж сабой складанымі матэматычнымі залежнасцямі.

  4. Ацэнка рэзультатаў Пры прамых вымярэннях атрымліваюць nзначэнняў х1, х2, х3, … хnфізічнай велічыні. За прыблізнае значэння вымяраемай велічыні, блізкае да сапраўднага, прымаецца сярэдняе арыфметычнае рэзультатаў вымярэнняў:

  5. Характарыстыкай роскіду магчымых значэнняў сярэдняга арыфметычнага <x> каля сапраўднага значэння вымяраемай велічыні з’яўляецца стандартнае адхіленне сярэдняга арыфметычнага: Калі пры правядзенні некалькіх (як мінімум трох) вымярэнняў атрымліваецца адзін і той жа вынік, то вымярэнні спыняюць, і гэты рэзультат прымаецца за прыблізнае значэнне вымяраемай велічыні.

  6. Пры гэтым лічыцца, што выпадковыя хібнасці адсутнічаюць, неабходнасць у вылічэнне стандартнага адхілення адпадае (σвып=0) і ацэньваюцца толькі сістэматычныя хібнасці. Пры правядзенні ўскосных вымярэнняў значэнне вымяраемай велічыні U знаходзіцца з дапамогай раўнання вымярэння: U=f(x,y,…z), дзеx, y,…z – значэнні іншых фізічных велічынь, якія вызначаюцца прамымі вымярэннямі. Затым атрымліваюць прыблізныя значэнні аргументаў: <x>, <y>,… <z>і ацэнкі

  7. хібнасцей прамых вымярэнняў у лімітнай форме Δx, Δy,… Δz ці ў выглядзе стандартых адхіленняў σx,σy, …σz. Калі лік аргументаў раўнання большы трох, а лік прамых вымярэнняў кожнага з іх большы пяці, то мэтазгодна прымяняць статыстычны метад апрацоўкі. З дапамогай статыстычнага метаду атрымліваюць давяральны інтэрвал (давяральную хібнасць) ΔU для прыблізнага значэння <U>вымяраемай велічыні.

  8. Ацэнка хібнасцей Пры ацэнцы хібнасцей прамых вымярэнняў зыходнымі данымі з’яўляюцца: • вылічанае стандартнае адхіленне σвып; • ацэнкі інструментальнай, адліковай і іншых хібнасцей. Усе ацэнкі пераводзяцца ў форму стандартнага адхілення. Калі для якой-небудзь хібнасці вядома толькі лімітная ацэнка, то прымаецца, што σ = Δ/3.

  9. У гэтым выпадку інструментальная хібнасць можа быць адразу дадзена ў выглядзе стандартнага адхілення Для хібнасці адліку стандартнае адхіленне дзе с – цана дзялення шкалы прыбора.

  10. Сярод усіх стандартных адхіленняў σвып, σін, σадл, … σівыбіраюць максімальнае, а ўсе іншыя (неістотныя) адкідваюць. Да неістотных адносяць тыя, якія не перавышаюць адной трэці ад максімальнага σі≤ σmax/3. Тэорыя паказвае, што ўплыў неістотных хібнасцей на сумарную хібнасць не перавышае 10%. Пасля папярэдняга аналізу вынікаў вымярэнняў і ацэнкі хібнасцей можа аказацца наступнае:

  11. 1. Калі выпадковыя хібнасці пераважаюць усе астатнія. Пры гэтым за стандартнае адхіленне рэзультату вымярэнняў прымаецца стандартнае адхіленне выпадковых хібнасцей (σ =σвып). Часцей за ўсё гэтыя (выпадковыя) хібнасці падпарадкоўваюцца нармальнаму законуразмеркавання Гауса ці Ст’юдэнта. У гэтым выпадку задаецца давяральная імавернасць , па табліцы знаходзяць каэфіцыент Ст’юдэнта t,nдля дадзенага ліку вымярэнняў і вызначаюць давяральны інтэрвал

  12. па наступнай формуле: Вынік вымярэнняў запісваецца ў выглядзе: Разгледзім наступны прыклад: З дапамогай электроннага секундамера (с=0,01с) вызначылі перыяд ваганняў матэматычнага маятніка. Былі атрыманы наступныя значэнні: Т1=2,47с, Т2=2,23с, Т3=2,36с, Т4=1,97с, Т5=2,09с.

  13. Значэнне перыяду блізкае да ісціннага (сярэдняе арыфметычнае) роўнае <T> = 2,224c. Модулі адхіленняў кожнага значэння ад сярэдняга арыфметычнага IΔТіI= I<T>-TiI роўныя: ΔТ1=0,246с, ΔТ2=0,006с, ΔТ3=0,136с, ΔТ4=0,254с, ΔТ5=0,134с. Стандартнае адхіленне сярэдняга арыфметычнага

  14. Лікавае значэнне: У гэтым выпадку Будзем лічыць, што σ≈σвып. Калі задаць =0,7, то пры n=5tn=1,2, тады ΔТ=1,2.0,08987=0,1078с. Успомнім правілы акруглення! Спачатку акругляем хібнасць - ΔТ≈ 0,11с, а затым значэнне вымяраемай велічыні <T> = 2,22c.

  15. Канчатковы вынік: Т=(2,22±0,11)с, =0,7. Калі жзадаць большую давяральную імавернасць, напрыклад =0,9, то для гэтай жа колькасці вымярэнняў n=5каэфіцыент Ст’юдэнта роўны tn=2,1. У гэтым выпадку давяральны інтэрвал ΔТ=2,1.0,08987=0,1887≈0,19с. Канчатковы вынік: Т=(2,22±0,19)с, =0,9.

  16. 2. Калі пасля адкідвання неістотных хібнасцей(σі≤ σmax/3) засталося некалькі стандартных адхіленняў, то стандартнае адхіленне рэзультату вымярэнняў, у гэтым выпадку, роўнае

  17. Давяральны інтэрвал пры гэтым атрымліваюць з улікам каэфіцыента Чэбышава, які знаходзіцца па формуле ці па табліцы для вызначанай давяральнай імавернасці . Вылічваюць давяральны інтэрвал і запісваюць канчатковы рэзультат

  18. Разгледзім наступны прыклад: З дапамогай электроннага секундамера (з большай недакладнасцю) (с=0,5с) вызначылі перыяд ваганняў матэматычнага маятніка. Былі атрыманы наступныя значэнні: Т1=2,0с, Т2=2,5с, Т3=2,0с, Т4=2,5с, Т5=2,5с. Сярэдняе арыфметычнае значэнне перыяду роўнае <T> = 2,3c. Стандартнае адхіленне сярэдняга арыфметычнага σвып=0,122с. Для дадзенага секундамера σадл=0,5/√12=0,144с.

  19. У гэтымвыпадку σадл=0,144с параўнальнае зσвып=0,122с, таму стандартнае адхіленне рэзультату роўнае Давяральны інтэрвал знаходзім па давяральнай імавернасці і каэфіцыенту Чэбышава. Пры =0,7=1,4. Такім чынам, давяральны інтэрвал ΔТ=1,4.0,189=0,265≈0,3с. Канчатковы вынік: Т=(2,3±0,3)с, =0,7.

  20. 3. Калі пасля адкідвання неістотных хібнасцей (σі≤ σmax/3) засталіся толькі выпадковыя хібнасці, але гэтыя хібнасці не падпарадкоўваюцца закону Гауса, то і ў гэтым выпадку давяральны інтэрвал знаходзіцца на аснове каэфіцыента Чэбышава Гэта формула справядліва для любога закону размеркавання пры n ≥ 3і≤0,99. Пры гэтым найбольшыя цяжкасці заключаюцца ў вызначэнні закону размеркавання выпадковых хібнасцей.

  21. Прынята лічыць, закон размеркавання выпадковых хібнасцей для большасці вымярэнняў у вучэбных лабараторыях блізкі да нармальнага. 4. Калі пры вымярэннях выпадковыя хібнасці адсутнічаюць і ўсе ацэнкі дадзены ў лімітнай форме Δін, Δадл,… Δі, то за ацэнку хібнасці рэзультату вымярэнняў прымаюць суму:Δ= Δін+ Δадл+…+Δі. Вынік вымярэнняў запісваюць у выглядзе:

  22. Прыклад. Пры вымярэннях перыяду ваганняў матэматычнага маятніка механічным секундамерам з цаной дзялення с=0,2с атрымалі шэраг значэнняў, якія супадалі і былі роўнымі Т=2,7с. Выпадковыя хібнасці, як бачым, адсутнічаюць. У гэтым выпадку сярэдняе арыфметычнае <T>=2,7c, давяральны інтэрвал ΔT=c=0,2c (дыскрэтная шкала секундамера). Канчатковы вынік: Т=(2,7±0,2)с, =1.

  23. Такім чынам, ацэнка хібнасцей рэзультату вымярэнняў патрабуе дэталёвага аналізу ўсіх прычын, якія вызываюць гэтыя хібнасці. І ў кожным канкрэтным выпадку давяральны інтэрвал пры зададзенай давяральнай імавернасці вызначаецца велічынёй стандартнага адхілення.

  24. Аб колькасці паўторных вымярэнняў Вядома, што велічыня выпадковай хібнасці залежыць ад вынікаў вымярэнняў і іх колькасці. З формулы бачна, што пры неабходнасці велічыня хібнасці можа быць паменшана шляхам павелічэння колькасці паўторных вымярэнняў.

  25. І ў прынцыпе можа стаць вельмі малой. Але гэта патрабуе дадатковых трат часу, працы, энергіі і г.д. Таму пытанне аб правядзенні дадзенай колькасці вымярэнняў павінна быць абгрунтаваным. Па магчымасці заўсёды трэба імкнуцца да памяншэння выпадковай хібнасці для таго, каб яна стала меншай інструментальнай хібнасці ці хаця бы сувымернай з ёй. Пры правядзенні эксперыменту нельга абмяжоўвацца толькі адным вымярэнням,

  26. якое не зможа даць верагодных і надзейных ведаў аб даследуемай з’яве і яе характарыстыках. Хібнасць вымярэння ў гэтым выпадку вызначыць не магчыма. Адзінкавы рэзультат можа ўтрымліваць грубую памылку. Калі ў выніку 3-5 вымярэнняў рэзультаты супалі (выпадковыя хібнасці не праяўляюцца: яны меншыя інструментальных), то гэтай колькасцю вымярэнняў можна абмежавацца.

  27. Калі ў выніках вымярэнняў выявіўся роскід значэнняў (з-за выпадковых хібнасцей), то трэба правесці серыю паўторных вымярэнняў з мэтай памяншэння выпадковых хібнасцей. Згодна формулы для стандартнага адхілення пры павелічэнні колькасці вымярэнняў nвыпадковая хібнасць памяншаецца прыблізна ў 1/√n раз. Пры малой колькасці вымярэнняў nпамяншэнне выпадковай хібнасці адбываецца і з-за памяншэння каэфіцыента Ст’юдэнта.

  28. Пасля n=30 каэфіцыент Ст’юдэнта практычна застаецца пастаянным. Калі роскід значэнняў вельмі вялікі, то трэба высветліць і ліквідаваць прычыну вялікіх хібнасцей. Калі рэзка адрозніваецца толькі адзін з рэзультатаў, то яго ацэніваюць як промах і выключаюць з апрацоўкі ці робяць паўторнае вымярэнне. Колькасць паўторных вымярэнняў можа быць паменшана толькі ў асобных выпадках, напрыклад, калі для рашэння задачы вымярэння вялікая хібнасцьз’яўляецца неістотнай ці вывучаемая з’ява

  29. не можа быць паўторна ўзноўленай. Такім чынам, на пытанне аб колькасці вымярэнняў нельга абгрунтавана адказаць да пачатку правядзення эксперыменту. Гэта колькасць вызначыцца толькі ў ходзе правядзення эксперыменту на падставе аналізу атрыманых вынікаў, параўнання інструментальных і выпадковых хібнасцей, уліку дакладнасці, якая прад’яўляецца да канчатковага выніку дадзенага доследу.

More Related