Як
Download
1 / 16

Ніно Чубінідзэ Дырэктар Аддзела забеспячэння якасці Каўказскага ўніверсітэта, дацэнт - PowerPoint PPT Presentation


  • 152 Views
  • Uploaded on

Як дасягнуць мэтаў Балонскага працэсу ў краінах з пераходнай эканом ікай: 10 гадоў развіцця нацыянальнай сістэмы забеспячэння якасці ў Грузіі. Ніно Чубінідзэ Дырэктар Аддзела забеспячэння якасці Каўказскага ўніверсітэта, дацэнт

loader
I am the owner, or an agent authorized to act on behalf of the owner, of the copyrighted work described.
capcha
Download Presentation

PowerPoint Slideshow about ' Ніно Чубінідзэ Дырэктар Аддзела забеспячэння якасці Каўказскага ўніверсітэта, дацэнт' - dai


An Image/Link below is provided (as is) to download presentation

Download Policy: Content on the Website is provided to you AS IS for your information and personal use and may not be sold / licensed / shared on other websites without getting consent from its author.While downloading, if for some reason you are not able to download a presentation, the publisher may have deleted the file from their server.


- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - E N D - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
Presentation Transcript

Як дасягнуцьмэтаўБалонскагапрацэсуўкраінахзпераходнайэканомікай: 10 гадоў развіцця нацыянальнай сістэмы забеспячэння якасці ў Грузіі

Ніно Чубінідзэ Дырэктар Аддзела забеспячэння якасці Каўказскага ўніверсітэта, дацэнт

Былы дырэктар Нацыянальнага цэнтра па акрэдытацыі ў галіне адукацыі Грузіі (2004-2009)

26 сакавіка 2013, Мінск

Пераклад падрыхтаваны "Офісам за дэмакратычную Беларусь"у рамках праграмы "ЕС і Беларусь: дзелімся досведам"


Дабалонская сістэма адукацыі ў Грузіі

Дашкольная адукацыя

Школьная адукацыя (11 гадоў)

Прафесійная адукацыя (2-3 гады)

Вышэйшая адукацыя:

Аднапрыступкавая праграма (5 гадоў, дыплом спецыяліста)

Першая ступень(аспірантура)

Другая ступень (дактарантура)


10-гадовы перыяд станаўлення сістэмы забеспячэння якасці вышэйшай адукацыі ў Грузіі можа быць падзелены на тры фазы

I. Падрыхтоўчая, калі інстутыцыйная акрэдытацыя ажыццяўлялался на вельмі тэхнічным узроўні і цярпела ад недахопу ўдзелу ўніверсітэтаў;

II. Развіццё сістэмы забеспячэння якасці з актыўным ўдзелам чынавенства і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці;

III. Распрацоўка сучаснай сітэмы забеспячэння якасці ў Грузіі, якая прадугледжвае не толькі інстытуцыянальную ацэнку, але і ахоплівае навучальныя праграмы і актыўна заахвочвае працадаўцаў да ўдзелу і адаптацыі сістэмы да патрэбаў глабальнага рынку.


Сітуацыя на пачатак рэформ сістэмы (2003 г. )

53 дзяржаўныя ўніверсітэты (26 цэнтральныхі 27 рэгіянальных філіялаў) і 218 прыватных адукацыных устаноў (261 разам);

колькасць студэнтаў – больш за 170.000 чалавек;

колькасць акадэмічных праграм – больш за 3000;

наяўнасць карупцыі падчас паступлення;

фальсіфікацыя навучальнага працэсу;

недастатковасць тэхнічна-матэрыяльнай базы;

рэгістрацыя (прыналежнасць) акадэмічнага/прафесарскага персаналу адначасова да 7 навучальных устаноў;

састарэлае заканадаўства па ліцэнзіяванні ВНУ і навучальных праграм;

сумнеўныя кваліфікацыі супрацоўнікаў міністэрства адукацыі і незразумелыя працэдуры і формы ліцэнзіявання.


Першы этап інстытуцыянальнай акрэдытацыі

На першым этапеінстытуцыянальная акрэдытацыя ВНУ была задачай Дэпартамента па акрэдытацыі і лізэнзіяванню пры Міністэрстве адукацыі і навукі;

Склад Рады па акрэдытацыі ВНУ быў перапрызначаны міністрам па адукацыі і навуцы і скарочаны з 29 да 13 чалавек;

Міністэрства прыпыняе працэс выдачы ліцэнзій да 2005 г. і змяняе Закон пра ліцэнзіяванне;

Выпрацоўваюцца стандарты інстытуцыянальнай акрэдытацыі, індыкатары і працэдуры ацэнкі наяўных праблем;

Выбіраюцца і трэніруюцца эксперты па акрэдытацыі;

Вызначаецца формула, якая дазваляе вылічыць колькасць навучальных месцаў у кожнай ВНУ і ўводзяцца агульнанацыянальныя іспыты.


Параметры першага этапу інстытуцыянальнай акрэдытацыі

Атрыманне сертыфікату акрэдытацыі дзяржаўнага ўзору;

Прыём студэнтаў у ВНУ на базе Агульнанацыянальных іспытаў;

Выдача дзяржаўных ваўчараў студэнтам дзяржаўных і прыватных ВНУ;

Студэнты акрэдытаваных ВНУ атрымліваюць вызваленне ад службы ў войску;

Першая інстытуцыйная акрэдытацыя аплочваецца з дзяржаўнага бюджэта;

Інстытуцыйная акрэдытацыя спачатку выдаецца на два гады;

Дзяржава прызнавала толькі дыпломы тых ВНУ, што атрымалі акрэдытацыю пасля 2007 г. ;

Студэнты, залічаныя ў неакрэдытаваныя ВНУ ў перыяд 2005-2006 акадэмічных гадоў, атрымалі сапраўдныя і прызнаныя дзяржавай дыпломы;

Вызначаны фіксававаны агульны лік стундэнтаў, залічаных у ВНУ, у тым ліку і ў кожным годзе.


Вынікі і статыстыка першай інстытуцыянальнай акрэдытацыі

227 Устаноў вышэйшай адукацыі падало заявак на акрэдытацыю;

247 ВНУпрааналізавалі анкеты для правядзення самастойнай ацэнкі;

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, апублікаванай на сайце, 110 ўстаноў атрымалі акрэдытацыю, у той час як 117 было адмоўлена;

З гэтых 48% акрэдытаваных устаноў, 32% склалі дзяржаўныя ўстановы і 68%-прыватныя.

З неакрэдытаваных 17% былі дзяржаўнымі і 83% - прыватнымі.

68% акрэдытаваных устаноў знаходзіліся ў Тбілісі, 32% – у рэгіянальных цэнтрах Грузіі.

У 2005-2006агульная колькасць месцаў ва ва ўніверсітэтах дасягнула 17341.У 2005 16300 студэнтаў было залічана ў ВНУ па выніках агульнанацыянальных іспытаў.


Цяжкасці інстытуцыянальнай акрэдытацыі першага перыяду інстытуцыянальнай акрэдытацыі ў Грузіі

Надахоп часу для падрыхтоўкі;

Адсутнасць сапраўднага працэсу самаацэнкі ўнутры ўніверсітэтаў;

Якасць працы экспертаў і ацэначных справаздач;

Адсутнасць працэдуры ўхвалення экспертаў універсітэтамі;

Адсутнасць сярод іншых крытэраў ацэнкі праграмнага камнанента;

Недастатковая рэпрэзентаванасць прадстаўнікоў універсітэтаў у складзе ацэньшчыкаў.


II. інстытуцыянальнай акрэдытацыі Другі перыяд:Стварэнне незалежнага органа -Нацыянальнага цэнтра па акрэдытацыі ў галіне адукацыі

У 2005 г. Грузія далучылася да Балонскага працэсу;

З 2006 г. быў створаны Нацыянальны цэнтр па акрэдытацыі ў галіне вышэйшай адукацыі (НЦАА);

НЦАА стварыў Раду з 9 сяброў, якая запрацавала з 19 ліпеня 2006 г.;

Былі ўведзены новыя працэдуры, стандарты і індыкатары, а таксама перагледжана формула падліку навучальных месцаў;

Была ўрэгулявана аплата за правядзенне інстытуцыйнай акрэдытацыі;

Была падабрана і падрыхтавана дадатковая колькасць экспертаў, якія трэніраваліся з ўлікам новага заканадаўства;

Цэнтр распрацаваў даведнікі па экспертнай ацэнцы і самаацэнцы;

Адабраная каманда экспертаў распрацавала “Кодэкс этыкі экспертаў”, які быў падпісаны экспертамі і Цэнтрам


Па якіх накірунках рыхтаваліся эксперты:

прынцыпы, крытэры і правілы правядзення працэсу акрэдытацыі;

заканадаўчая база акрэдытацыі і ўласныя адміністратыўныя дакументы, падрыхтаваныя НЦАА;

Аналіз справаздач па самаацэнцы;

Візіты для правядзення акрэдытацыі, кіраўніцтва і прынцып каманднай працы;

Інтэрв’юіраванне;

Ацэнка вынікаў акрэдытацыйнага візіту;

Складанне справаздачы знешняй экспертнай ацэнкі.


Вынікі і статыстыка другога тура інстытуцыянальнай акрэдытацыі

147 ВНУ падало заяўкі на акрэдытацыю ў перыяд 2006-2007 гг.;

Абмежаванняў на падачу на акрэдыцыю па тэрміне і па колькасці не было;

Эфектыўная дакументы для самаацэнкі былі распрацаваны ў поўнай форме;

Засноўваючыся на знешняй экспертнай ацэнцы разгледжанай Радай за два гады:

62 ВНУ атрымалі акрэдытацыю і 82 было адмоўлена;

з 62 атрымаўшых акрэдытацыю, 17 было дзяржаўных і 45 – прыватных ВНУ.

75 %знаходзілася ў Тбілісі,25% –у рэгіянальных цэнтрах Грузіі.

у 2007 і 2008 гг. Сярэдня колькасць навучальных месаў склала 23500.

НЦАА ініцыяваў стварэнне Нацыянальнагарэестрастудэнтаў і акадэмічнага персаналу (прафесарска-выкладчыцкага складу), які абнаўляецца на штогадовай аснове. Рэестар зрабіўся інструментаў кантролю за студэнтамі, студэнцкай мабільнасцю і рэгістрацыяй акадэмічнага персаналу.


Цяжкасці, што паўсталі падчас другога этапу інстытуцыянальнай акрэдытацыі

Абмежаваны час для правядзення ацэнкі ва ўніверсітэтах;

Незаўсёды адпаведны ўзровень экспертызы ацэньшчыкаў;

Цяжкасці з напісаннем якасных справаздач экспертнай ацэнкі;

Вялікі працэнт абскарджвання рашэнняў Рады НЦАА ў судзе (27);

Статус экспертаў зрабіўся непапулярным праз неабходнасць судовых разбіральніцтв па рашэннях;

Нізкія і неадпаведныя рэчаіснасці сумы аплат акрэдытацыі;

Працэс мэнэджмента быў ускладнены праз вялікую колькасць заявак і абмежаваны час;

Вынікі акрэдытацыі і памяншэнне колькасці ўніверсітэтаў выліліся ва ўзмоцнены ціск з боку ўрада, лобі груп і асобных палітыкаў;

Вялікі працэнт сфальсіфікаваных дакументаў па неіснуючых студэнтах быў выяўлены ў Дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Батумскім дзяржаўным універсітэце, Дзяржаўным універсітэце г. Горы і шэрагу іншых дзяржаўных і прыватных навучальных устаноў.

Пасля другога этапа інстытуцыянальнай акрэдытацыі на аўтара гэтай прэзентацыі быў здзейснены напад ва ўласнай кватэры “невядомым” чалавекам.


III. другога этапу інстытуцыянальнай акрэдытацыі Трэці этап акрэдытацыі:Змены ў палітыцы

НЦАА (З 2010 Цэнтр быў перайменаваны ў Нацыянальны Цэнтр па павышэнні якасці адукацыі” з планамі дасягнуць важных мэтаў на перыяд 2009-2015 гг. ;

Змены ў заканадаўстве аб Вышэйшай адукацыі , які перадаў працэс выдачы дазводлаў (ліцэнзіяванне) і акрэдытацыі аднаму ведамству – НЦАА з 2010 г;

Былі вызначаны тры тыпы ВНУ: a) універсітэтб) адукацыйная ўстановав) коледж. Статус ВНУ вызначаецца згодна з узроўнем праграм, якія ажыццяўляюцца ў той ці іншай установе;

Новы закон Грузіі, накіраваны на павышэнне якасці вышэйшай адукацыі;

Стварэнне нацыянальнай рамкі кваліфікацый ў 2011 г.


Штогадовая справаздача па другога этапу інстытуцыянальнай акрэдытацыі самаацэнцы, вызначаная Цэнтрам

Уключае ў сябе секцыя для справаздач згодна з праграмнымі адукацыйнымі стандаратамі :

мэты адукацыйнай праграмы, вынікі навучанняі канкурэнтназдольнасць праграм;

б)Методыка выкладання і распрацоўка праграмы ацэнкі засваення ведаў;

в) выніковасць студэнтаў, індывідуальная арца з імі;

д) забеспячэнне рэсурсаў навучання;

е)патэнцыял развіцця якасці выкладання;

ж) спецыфічныя рысы акрэдытацыі рэгуляваных і доктарскіх праграм.


Разважанні наконт перспектыў развіцця сітэмы забеспячэння якасці

Па-першае, Цэнтру неабходна адпавядаць нормам арганізацыйнага развіцця самастойнай ацэнкі. Цэнтр павінен сам адпавядаць інстытуцыйным стандартам і мець магчымасць далучыцца да міжнародных, і еўрапейскага рэестра, а таксама Еўрапейскай асацыяцыі па забеспячэнні якасці

Па-другое, дзяржава павінна заахвочваць прафесійныя асацыяцыі да ўдзелу ў ацэнцы якасці адукацыйных праграм.

Па-трэцяе, Прыцягненне міжнародных экспертаў па забеспячэнні якасці да інстытуцыйнай і праграмнай акрэдытацыі павінна ўспрымацца не як умова фінансавання, але як узнагарода за прэстыжнасць і добрую парктыку.

Па-чацвёртае, неабходна перагледзець крытэры адбору сябраў Рады Цэнтра і экспертаў на карысць большага ўключэння прадстаўнікоў акадэмічнай і навуковай супольнасці.

І Нарэшце,перагледзець правілывызначэннякошту аўтарызацыі і акрэдытацыі праграм, каб зрабіць іх адпаведнымі кошту паслугі і рэальным выцдаткам. На сённяшні момант плата занадта высокая для малых універсітэтаў і неадпаведна нізкая для вялікіх.


Www cu edu ge nchubinidze@cu edu ge

Дзякуй за ўвагу развіцця сітэмы забеспячэння [email protected]

Пераклад: "ОфісзадэмакратычнуюБеларусь“у рамках праграмы “ЕС і Беларусь: дзелімся досведам”